Перайсці да зместу

Хурыцкая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урарцкая
Краіны Блізкі Усход
Афіцыйны статус Мітані
Статус 6 мёртвая мова[d]
Класіфікацыя

Хурыта-урарцкая

Хурыцкая
Пісьменнасць клінапіс, Hurrian cuneiform[d], Угарыцкае пісьмо і Лувійскія іерогліфы
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 xhu
LINGUIST List xhu
IETF xhu
Glottolog hurr1240

Хурыцкая мова — старажытная мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усходу ў 2 тысячагоддзі да н. э., родная мова хурытаў.

Найбольш старажытныя надпісы (каля 2200 г. да н. э.) на хурыцкай мове знойдзены ў раёне Мардзіна на ўсходзе сучаснай Турцыі. Лічыцца, што ў пачатку 2 тысячагоддзя быў распаўсюджаны на паўднёвым усходзе Анатоліі і на паўночным захадзе Месапатаміі. У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. пашырыўся на тэрыторыю Кілікіі і паўночнай Сірыі. Большасць вядомых хурыцкіх тэкстаў звязаны з дзяржавай Мітані.

Найбольш блізкай да хурыцкай з'яўляецца ўрарцкая мова. Ігар Дзьяканаў знаходзіў падабенствы ў хурыцкай і нахскіх мовах.

Словаўтварэнне пераважна з дапамогай суфіксаў. Налічвалася 13 склонаў. Назоўнікі канчаліся на галосныя гукі. Некаторыя даследчыкі вылучаюць да 6 асобных дыялектаў.

Хурыты карысталіся пераважна акадскай формай клінапісу. Тэксты, знойдзеныя ў Хатусе, напісаны на хецкай форме клінапісу.